Пазнавальнае падарожжа "Жамчужыны Шчучыншчыны"

Апублiкавана: 08 лютага 2024 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі працягвае работу па захаванні і развіцці культурных традыцый, распаўсюджванню краязнаўчых ведаў. Вучні сярэдняй школы №2 Шчучына 3 лютага адправіліся ў пазнавальнае падарожжа "Жамчужыны Шчучыншчыны" па маршруце Ішчална – Вялікае Мажэйкава – Скрыбаўцы – Мураванка.

Школьнікі пазнаёміліся з архітэктурай стылю барокка на прыкладзе касцёла Найсвяцейшай Тройцы, дакрануліся да сонечнага гадзінніка XVIII стагоддзя, падняліся на вежы абарончага храма Раства Багародзіцы ў Мураванцы., прагуляліся па парку ў Вялікім Мажэйкаве, ушанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў хвілінай маўчання ў помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці прабавілі час з карысцю і засталіся задаволенымі.

Юлія МІХАЙЛАВА,

намеснік дырэктара